Традыцыйныя сімвалы Беларусі з іх значэннямі

Сям’я

Сям'я.PNG

Пладавітая зямля, памнажэнне ўраджаю; пладавітая жанчына, пладавітая сям’я, памнажэнне роду.

Зямля

Зямля.png

Святасць, нябесны, сакральны агонь, абуджэнне зямлі, святой, чыстай зямлі, зямлі гатовай нараджаць.

Багацце

Багацце.png

«Васмірог з расколкамі» — мужчынскі пачатак, энэргія апладнення, узбагачэння.

Краса

Краса.png

«Лапа на дваццаць растоў», «глухая лапа» — цнатлівасць, веснавая зямля, зямля, якая красуе, зямля ў квецені, цнатлівая дзяўчына, дзявочая краса, маладосць.

Дабрабыт

Дабрабыт.png

Рух, жыццё, сонца, свет, дабрабыт.

Мужчына

Мужчына.png

«Квітнеючы крыж«. Адначасова і салярны мужчынкі пачатак (крыж) - святасць, нябеснае вогнішча, шматразовае памнажэнне ўраджая, рода; і жаночы («ромб», «ромбачка», «глушачка«) — цнатлівасць, святасць, чысціня.

Сонца

Сонца.png

Знак веснавой, неабуджанай зямлі, пад сонечным святлом; дзявочы ромб, цнатлівы ромб, пад апекай мужчыны ці сонца.

Агонь

Агонь.png

Святасьць, нябесны, сакральны агонь, абуджэнне, «расколванне» зямлі нябесным агнём-маланкай.

Энэргія

Энергія.png

«Васмірог», «васмірогая» — мужчынскі пачатак, сакральнае, чыстае, цнатлівае вогнішча, энэргія, што ачышчае.

Жыццё

Жыццё.png

Рух, жыццё, сонца, свет, дабрабыт.



* Паводле матэрыялаў з сайту http://ornaments.shuma.by/