Шкарпэткi з нацыянальнай сiмволiкай

Мiнулым годам Брэсцкi панчошны камбiнат прэзэнтаваў адмысловую калекцыю шкарпэтак, галоўнай адметнасцю якой было выкарыстанне беларускiх нацыянальных арнаментаў. Дызайнерамi кампанii былi абраныя дзесяць маляўнiчых сiмвалаў, якiя паклалi пачатак лiнii берасцейскiх этнашкарпэтак. Такiм шляхам на палiцах беларускiх крамаў з'явiлiся мужчынскiя шкарпэткi з абярэгамi, якiя сiмвалiзуюць энэргiю, сонца, агонь, i жаночыя шкарпэткi — краса, дабрабыт, сям'я. Для вытворчасцi этнакалекцыi быў абраны традыцыйны беларускi матэр'ял — лён.

3_700.png

2_700.png

Кампанiя атрымала значную колькасць станоўчых водгукаў на шкарпэткi з нацыянальная сiмволiкай. Спажыўцам спадабалiся i сама iдэя i якасць яе ўвасаблення.

Працяг тэмы выкарыстання нацыяльнай сiмволiкi ў аддзеннi атрымаўся не меньш прывабным, чым яе пачатак. Вясенне-летняя калекцыя 2016 года «Брестские» аздоблена жаночымi i мужчынскiмi шкарпэткамi з традыцыйнымi беларускiмi ўзорамi i арнаментамi. Усе шкарпэткi маюць скарочаны пагаленак у адпаведнасцi з дамiнуючым трэндам апошнiх гадоў. Шкарпэткi выкананы ў трох класiчных колерах: белым, чорным i шэрым. У сваю чаргу, арнаменты выкананы з выкарыстаннем чырвоных, белых i блакiтных нiтак.

1.png

Няма сумневу, што якасна выкананая повязь шкарпэтак з нацыянальнай свядомасцю беларусаў прыйдзецца даспадобы i маладому пакаленню i спажыўцам у сталым веку.

Дата публикации: 15 марта 2016